• На галоўную
  • Карта сайта

Навука

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі з'яўляецца адзінай у краіне навуковай установай, у якой праводзяцца фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследванні па ўсіх накірунках сучаснага музыказнаўства, музычнай адукацыі і методыкі выкладання музычных дысцыплін. Акадэмія музыкі прымае ўдзел у распрацоўцы рэспубліканскай праграмы «Культура» і іншых праграм фундаментальных даследаванняў. Перспектыўны план навукова-даследчых і метадычных работ уключае фундаментальныя даследаванні па праблемах сучаснага музыказнаўства (гісторыі, тэорыі музыкі і этнамузыкалогіі), музычнай педагогікі, эстэтыкі (філасофіі музыкі), падрыхтоўку манаграфій, зборнікаў навуковых артыкулаў, слоўнікаў, падручнікаў, метадычных дапаможнікаў, метадычных распрацовак, нотных выданняў, вучэбных праграм.

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі - адзін з буйных навуковых цэнтраў у галіне гуманітарных навук - музыказнаўства, фалькларыстыкі, эстэтыкі, музычнай педагогікі.

У ВНУ арганізуюцца навуковыя і метадычныя канферэнцыі па праблемах музычнага адукацыі і выканальніцкага мастацтва, тэорыі і гісторыі музыкі.

Вялікая праца вядзецца па выданні навуковых прац і тэматычных зборнікаў артыкулаў, метадычных дапаможнікаў і навучальных праграм, нотных хрэстаматый i партытур.

У Акадэміі працуюць дактары навук: Е.М.Дулава, Р.І.Сергіенка, В.А.Чабан, М.В.Шыманскі, В.Л.Яканюк.

Выпускнікі Акадэміі маюць магчымасць працягнуць навучанне ў магістратуры, аспірантуры і дактарантуры. У Акадэміі працуе студэнцкае навукова-творчае таварыства.

усе фота