• На галоўную
  • Карта сайта

Навіны

14.09.2021

Нотна-навуковая бібліятэка прапануе тэматычную выставу "Юбіляры Акадэміі музыкі", прымеркаваную да юбілейных дат карыфеяў беларускага музычнага мастацтва, навукі і педагогікі: Галіны Канстанцінаўны Гарэлавай, Вадзіма Лявонцьевіча Яканюка, Наталлі Іванаўны Сцепанцовай, Таццяны Андрэеўны Цітовай, Ларысы Леанідаўны Дзядук, Мікалая Канстанцінавіча Літвіна, Леаніда Іванавіча Чарняка. Калектыў Нотна-навуковай бібліятэкі шчыра віншуе шаноўных юбіляраў і жадае моцнага здароўя, аптымізму, натхнення і поспехаў у навуковай, творчай і педагагічнай дзейнасці!

Выстава размяшчаецца ў фае Вялікай залы навучальнага корпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 23 сакавіка па 14 верасня 2021 г.

15.06.2021

15 чэрвеня 2021 года ў рамках міжнароднага праекта «День домбры в Белорусской государственной академии музыки», арганізаванага пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь, беларускія музыкі ўпершыню выканалі казахскую нацыянальную музыку на культавым інструменце народа Казахстана.

12.06.2021

Артыкулы «Урачыстасць у Акадэміі» і «“Пяць элеганцый” і два мора чараўніцтва» у газеце "Культура" № 23 (1514) 05.06.2021 - 12.06.2021.

20.04.2021

У рамках ХХХ Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л.С. Мухарынскай і Міжнароднага форума этнакультур Нотна-навуковая бібліятэка прапануе тэматычную выставу “Носьбіт беларускіх традыцый”: да 115-годдзя з дня нараджэння этнамузыколага, кандыдата мастацтвазнаўства, педагога і публіцыста, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР – Мухарынскай Лідзіі Саулаўны (1906–1987).

Экспазіцыя размяшчаецца ў каб. 140 навучальнага корпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 29 сакавіка па 20 красавіка 2021 г.

15.03.2021

Нотна-навуковая бібліятэка прапануе тэматычную выставу "У хоры жыцця і пачуццяў", прымеркаваную да 80-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Паўлавіча Дрынеўскага (1941-2020)

Выстава размяшчаецца ў фае Вялікай залы навучальнага карпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 10 лютага па 15 сакавіка 2021 г.

13.10.2018
12 верасня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь у межах Месяца фатаграфіі ў Мінску, адбудзецца адкрыццё выставы "Беларускае вяселле: абрад, носьбіт, песня". Работа выставы плануецца ў тэрмін з 13 верасня па 13 кастрычніка 2018 года
31.08.2018
31 жніўня ў 12.00 у Вялікай зале адбудзецца ўрачысты акт, прысвечаны Дню ведаў
Страницы: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | следующая>>

усе фота