• На галоўную
  • Карта сайта

Выстава "Пісьменнікі-юбіляры 2021 года" да Міжнароднага дня роднай мовы

Выстава "Пісьменнікі-юбіляры 2021 года" да Міжнароднага дня роднай мовы

Нотна-навуковая бібліятэка прапануе тэматычную выставу "Пісьменнікі-юбіляры 2021 года", прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы быў аб’яўлены рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці і штогод адзначаецца 21 лютага. Ініцыятыва накіравана на тое, каб звярнуць увагу сусветнай супольнасці на неабходнасць падтрымання і захавання нацыянальных моў – аднаго з мацнейшых інструментаў захавання культурнай спадчыны кожнага народа.

Беларуская мова прайшла доўгі шлях развіцця. Яна мілагучная, прыгожая, сакавітая. На беларускай мове паэты і празаікі складалі вершы і паэмы, пісалі апавяданні, раманы, аповесці, навелы і драмы. У цэнтры выставы пісьменнікі-юбіляры 2021 года: Анатоль Астрэйка, Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля, Ніл Гілевіч, Аляксей Зарыцкі, Іван Мележ, Кандрат Крапіва, Цётка (Алаіза Пашкевіч), Іван Шамякін.

Творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў заўсёды натхнялі айчынных кампазітараў розных пакаленняў, яны стваралі на іх тэксты рамансы, песні, хоры, кантаты і оперы. Сярод сёлетніх юбіляраў паэтаў і пісьменнікаў, да творчасці якіх звярталіся беларускія кампазітары, значнае месца займаюць М. Багдановіч, А. Астрэйка, З. Бядуля, Г. Бураўкін, Н. Гілевіч, К. Крапіва, Цётка (А. Пашкевіч). На іх тэксты пісалі Л. Абеліёвіч, М. Аладаў, У. Алоўнікаў, А. Багатыроў, А. Безенсон, У. Буднік, Г. Вагнер, Я. Глебаў, Э. Зарыцкі, Л. Захлеўны, С. Картэс, І. Лучанок, І. Любан, М. Мацісон, Э. Наско, І. Палівода, Р. Пукст, Н. Сакалоўскі, В. Раінчык, Ю. Семяняка, Дз. Смольскі, В. Сярых, А. Туранкоў, Э. Тырманд, Э. Ханок, Я. Цікоцкі, М. Чуркін. На выставе прадстаўлены кнігі і сборнікі твораў паэтаў і пісьменнікаў-юбіляраў, нарысы з навуковых часопісаў, энцыклапедычныя выданні і ноты. Экспазіцію дапаўняюць аўдыядакументы і выявы.

Выстава размяшчаецца ў фае Вялікай залы навучальнага корпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 9 лютага па 19 сакавіка 2021 года.

Фотогалерея

усе фота