• На галоўную
  • Карта сайта

Фестываль памяці Алёны Цэгалка ў Белдзяржфілармоніі

У Белдзяржфілармоніі пачаўся VII Фестываль памяці піяністкі Алёны Цэгалка “Пакуль не ідуць цітры”. Сёлета аматарам мастацтва прапануюць тры канцэрты. На адным з іх ў Малой зале прагучаў “Нямецкі рэквіем” Іаганеса Брамса. На сцэне выступіў незвычайны састаў: Студэнцкі хор Акадэміі, салісты Анастасія Храпіцкая і Ўладзіслаў Барткевіч, Антон Невяроўскі на літаўрах і фартэпіянны дуэт Наталля Котава-Громава і Валерый Баравікоў. "У такім складзе гэта прэм’ера для Беларусі", ‒ расказала мастацкі кіраўнік і дырыжор Студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Інэса Бадзяка.

Фестываль “Пакуль не ідуць цітры” – гэта дабрачынны праект, і сёлета арганізатары ўсе сродкі перададуць Гродзенскаму дзіцячаму хоспісу.

усе фота