• На галоўную
  • Карта сайта

Урачыстая цырымонія ўручэння медалёў ЮНЕСКА "Пяць кантынентаў" В. Елізар’еву і І. Лучанку

Урачыстая цырымонія ўручэння медалёў ЮНЕСКА "Пяць кантынентаў" В. Елізар’еву і І. Лучанку

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь,
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА,
Пастаяннае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА,
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы,
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь,
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі,
Беларускі саюз кампазітараў.

22 красавіка 2016 года а 17-й гадзіне ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння медаля ЮНЕСКА "Пяць кантынентаў" і дыплома Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Ірыны Бокавай выбітным дзеячам беларускай культуры.

Генеральным дырэктарам ЮНЕСКА Ірынай Бокавай прынята рашэнне ўзнагародзіць народных артыстаў СССР і Беларусі, прафесараў Валянціна Елізар’ева і Ігара Лучанка медалямі ЮНЕСКА "Пяць кантынентаў" і дыпломамі Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА.

Медаль ЮНЕСКА "Пяць кантынентаў" заснавана Арганізацыяй у 1996 годдзе. Медалём узнагароджваюцца дзеячы культуры розных краін за значны ўнёсак у развіццё нацыянальных культур і культурнай разнастайнасці ў свеце.

Пасля ўрачыстай цырымоніі адбудзецца канцэрт-віншаванне ў пастаноўцы загадчыка кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ірыны Гаранец.

усе фота