• На галоўную
  • Карта сайта

Тэматычная выстаўка "Песняры роднай зямлі" да Міжнароднага дня роднай мовы і Сусветнага дня пісьменніка

Тэматычная выстаўка "Песняры роднай зямлі" да Міжнароднага дня роднай мовы і Сусветнага дня пісьменніка

У межах Года культуры Нотна-навуковая бібліятэка прадстаўляе тэматычную выстаўку "Песняры роднай зямлі", прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага) і Сусветнага дня пісьменніка (3 сакавіка).

У жыцці кожнага народа родная мова займае галоўнае месца. Нацыянальная мова – гэта яшчэ і сродак культуры. Бытаванне мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця з’яўляецца моцным гарантам жыццяздольнасці і вечнасці народа. Любоўю да роднай мовы, да роднага кута працяты паэтычныя творы беларускіх пісьменнікаў. У гэтым годзе адзначаем юбілеі з дня нараджэння Янкі Лучыны, Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Максіма Багдановіча, Ніла Гілевіча, Кандрата Крапівы, Івана Шамякіна і інш. Узгадаем яшчэ аднаго юбіляра легендарнага спевака і кампазітара, стваральніка знакамітага ансамбля "Песняры" Уладзіміра Мулявіна, які ўвайшоў у мастацкі свет з беларускай паэзіяй і музыкай і зрабіў іх вядомымі, блізкімі і зразумелымі людзям розных нацыянальнасцей. Мілагучнасць паэзіі вялікіх песняроў натхняла амаль што кожнага беларускага кампазітара, менавіта таму многія хрэстаматыйныя паэтычныя творы, як, напрыклад, "Мой родны кут" Я. Коласа, "Спадчына" Я. Купалы, "Слуцкія ткачыхі" М. Багдановіча, "Мой лёс – каханне" Н. Гілевіча пакладзены на музыку І. Лучанком. Пра музычную лёгкасць беларускіх вершаў сведчыць таксама і выкарыстанне паэтамі асанансу (разнавіднасці гукапісу), дзякуючы чаму вершаваны радок набывае напеўнасць гучання. Узгадаем "Зорку Венеру" М. Багдановіча: верш амаль адразу пасля публікацыі быў пакладзены на музыку С. Рак-Міхайлоўскім і атрымаў шырокае распаўсюджанне.

На выставе прадстаўлены эцыклапедычныя і літаратурныя выданні, навуковыя часопісы, музычна-крытычныя артыкулы, паэтычныя зборнікі, нотныя выданні і СD-дыскі з музычнымі творамі беларускіх кампазітараў на тэксты айчынных паэтаў і пісьменнікаў.

Экспазіцыя размяшчаецца ў фае Вялікай залы ў навучальным корпусе № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 16 лютага па 15 сакавіка 2016 года.

усе фота