• На галоўную
  • Карта сайта

Рэспубліканская мастацкая выстаўка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі

Рэспубліканская мастацкая выстаўка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі

19 снежня 2014 года ў 17.00 у галерэі "Універсітэт культуры" адбылося ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскай мастацкай выстаўкі лаўрэатаў, стыпендыятаў і дыпламантаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Арганізатары мерапрыемства: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Інстытут культуры Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. На ўрачыстым адкрыцці выступілі: намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь В.М. Чэрнік, рэктар УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", доктар мастацтвазнаўства, прафесар К.М. Дулава, рэктар УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў", кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт М.Р. Баразна.

Удзельнікі выстаўкі – лаўрэаты, стыпендыяты і дыпламанты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, навучэнцы, студэнты, магістранты, маладыя педагогі мастацкіх спецыяльнасцяў устаноў адукацыі: УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў", УА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў", УА "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава", УА "Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К.Глебава", УА "Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў", УА "Гомельскі дзяржаўны мастацкі каледж", УА "Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў", ДУА "Дзіцячая мастацкая школа горада Віцебска".

Асноўная асаблівасць выстаўкі ў яе рознапланавасці: разам з лаўрэатамі спецыяльнага фонду ў выстаўцы прымаюць удзел і маладыя таленавітыя мастакі, якія толькі пачынаюць свой творчы шлях у выяўленчым мастацтве. На адной творчай пляцоўцы сабраны работы навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў і тых, хто ўжо абраў жывапіс сваёй прафесіяй. Малады мастак Вольга Мельнік-Малахава адна з нямногіх, хто працуе ў складанай тэхніцы ляўкаснага жывапісу. Яе работы заўсёды цікавыя і незвычайныя. Жывапісныя творы Алесі Скарабагатай прыцягваюць увагу не толькі гарманічным адзінствам зместа і формы, але таксама віртуознай тэхнікай выканання і нестандартным поглядам на звычайныя рэчы. Мадэльер Валянціна Няборская прадставіла калекцыю жаночага і мужчынскага адзення пад назвай "Станы вясны". У зале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва асаблівай увагі заслугоўвае серыя работ "Жаночыя вобразы" ў унікальнай нацыянальнай тэхніцы "маляваныя дываны", аўтарам якой з’яўляецца Кацярына Семечка.

Музычным суправаджэннем адкрыцця выстаўкі стала выступленне лаўрэата спецыяльнага фонду Алены Варанцовай (цымбалы).

Выстава будзе працаваць з 19 снежня 2014 года па 17 студзеня 2015 года. Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

усе фота