• На галоўную
  • Карта сайта

VII Рэспубліканскі адкрыты конкурс імя І.І. Жыновіча

VII Рэспубліканскі адкрыты конкурс імя І.І. Жыновіча

У 2015 годзе Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, грамадскім аб'яднаннем "Беларускі саюз музычных дзеячаў" арганізуецца VII Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя І.І. Жыновіча. Конкурс праводзіцца па намінацыях "Баян", "Акардэон", "Цымбалы", "Балалайка", "Домра-мандаліна", "Гітара". Удзел у конкурсе прымаюць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзіцячых школ мастацтваў, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя ўдзельнікі.

Заключны этап конкурсу пройдзе ў Брэсце на базе ўстановы адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы" у наступныя тэрміны: для першай узроставай катэгорыі з 2 па 7 мая 2015 года, для ўдзельнікаў другой узроставай катэгорыі - з 11 па 16 траўня 2015 года.

Матэрыялы удзельнікаў заключнага этапу конкурсу накіроўваюцца ў аргкамітэт конкурсу не пазней за 2 красавіка 2015 года.

Падрабязней глядзі тут.

усе фота