• На галоўную
  • Карта сайта

Міжнародная навуковая канферэнцыя "Беларускае музычнае выканальніцкае мастацтва ў кантэксце мастацкай культуры"

Міжнародная навуковая канферэнцыя "Беларускае музычнае выканальніцкае мастацтва ў кантэксце мастацкай культуры"

26-28 лістапада 2014 г. Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі арганізуецца Міжнародная навуковая канферэнцыя "Беларускае музычнае выканальніцкае мастацтва ў кантэксце мастацкай культуры". Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты ў галіне музычнага мастацтва, выкладчыкі, навуковыя супрацоўнікі, дактаранты, аспіранты. Падрабязней глязі тут.

ПРАГРАМА КАНФЕРЭНЦЫІ

25 лістапада 2014 г.

  • 9.00. Аўд. 101 (вул. Інтэрнацыянальная, 30). Навукова-практычная канферэнцыя "Беларускае музычнае выканальніцкае мастацтва ў кантэксце мастацкай культуры: погляд маладых даследчыкаў" з удзелам студэнтаў і магістрантаў;
  • 19.00. Малая зала (вул. Камуністыная, 9). Канцэрт студэнтаў кафедры драўляных духавых інструментаў і кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

 

26 лістапада 2014 г.

  • 13.00–15.00. Вялікая зала (вул. Інтэрнацыянальная, 30). Пленарнае пасяджэнне;
  • 15.30–17.00. Аўд. 101 (вул. Інтэрнацыянальная, 30). Пасяджэнне секцыі "Сучаснае музычнае выканальніцкае мастацтва. Філарманічная і канцэртная дзейнасць, фестывальны рух";
  • 17.00–18.00. Аўд. 101 (вул. Інтэрнацыянальная, 30). Творчая сустрэча з арт-дырэктарам Прадзюсерскага цэнтра "Класіка" Беларускага саюза музычных дзеячаў В.I. Уколавым;
  • 19.00. Вялікая зала (вул. Інтэрнацыянальная, 30). Канцэрт студэнтаў вакальна-харавога факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

 

27 лістапада 2014 г.

  • 10.00–13.00. Аўд. 410 (зал імя В. Роўды, вул. Інтэрнацыянальная, 30). Пасяджэнне секцыі "Музычнае выканальніцтва ў гістарычнай перспектыве";
  • 12.00. Музычная гасцёўня (аўд. 401, вул. Камуністычная, 9). Майстар-клас прафесара кафедры скрыпкі Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.I. Чайкоўскага, заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі М.А. Гатсдзінера;
  • 14.00. Аўд. 101 (вул. Інтэрнацыянальная, 30). Пасяджэнне секцыі "Выканальніцкае мастацтва і адукацыя. Станаўленне і развіццё музычна-выканальніцкіх школ";
  • 16.00. Музычная гасцёўня (аўд. 401, вул. Камуністычная, 9). Творчая сустрэча з прафесарам кафедры баяна і акардэона Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя П.I. Чайкоўскага, заслужаным дзеячам мастацтваў Украіны, доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам М.А. Давыдавым;
  • 19.00. Вялікая зала (вул. Інтэрнацыянальная, 30). Вечар фартэпіяннай музыкі ў выкананні студэнтаў класа прафесара Л.С. Шэламенцавай.

 

28 лістапада 2014 г.

  • 10.00. Аўд. 101 (вул. Інтэрнацыянальная, 30). Пасяджэнне секцыі "Музычнае выканальніцтва і кампазітарская творчасць";
  • 14.00. Музычная гасцёўня (вул. Камуністычная, 9). Майстар-клас прафесара Вышэйшай Нацыянальнай кансерваторыі музыкі і танца ў Парыжы Г.Туўрона;
  • 15.00. Аўд. 213 (вул. Інтэрнацыянальная, 30). Майстар-клас доктара мастацтвазнаўства, ад'юнкта кафедры вакала вакальна-акцёрскага факультэта Музычнага ўніверсітэта імя Ф. Шапэна Крысціны Язвіньска-Добаш.

усе фота