• На галоўную
  • Карта сайта

Канцэрт "Таленты Беларусі"

Канцэрт "Таленты Беларусі"

27 лістапада 2014 года, 19.00. Вялікая зала Белдзяржфілармоніі (вул. Незалежнасці, 50). Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Інстытут культуры Беларусі, Беларуская дзяржаўная філармонія арганізуюць канцэрт лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі "Таленты Беларусі".

Удзельнікі канцэрта: Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь (галоўны дырыжор - народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў), Аляксандра Дзенісеня (цымбалы), Анастасія Храпіцкая і Віктар Мендзелеў (акадэмічныя спевы), Кацярына Пукст (скрыпка), Міхаіл Радунскі (віяланчэль), Анастасія Уварава (арфа), Юлія Шчасновіч (флейта), Раман Ждановіч (ударныя), Павел Пятроў (акадэмічныя спевы), Андрэй Шычко (фартэпіяна).

Уваход па запрашальных білетах.

усе фота