• Навiны
17.04.2026
Подробнее arrow

Віншуем пераможцаў Другога Саюзнага конкурсу кампазітараў (Расія – Беларусь)!

#Аб'явы

 ВЫНІКІ  Другога Саюзнага конкурсу кампазітараў (Расія – Беларусь)
32
14.04.2026
Подробнее arrow

Віншуем!

#Дасягненні акадэміі

З 1 па 10 красавіка 2026 года ў г.Мінску адбыўся Міжнародны конкурс піяністаў “Мінск – 2026”. Выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна Любоў Глазава стала лаўрэатам I прэміі, старшы выкладчык кафедры струнных смычковых інструментаў і камернага ансамбля Аляксандр Данілаў стаў лаўрэатам II прэміі! Віншуем! Жадаем далейшых творчых поспехаў і перамог!
15
13.04.2026
Подробнее arrow

Абарона дысертацыі

#Дасягненні акадэміі

8 мая 2026 года ў 12.00 на пасяджэнні Савета па абароне дысертацый ва ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (г.Мінск, вул.П.Броўкі, 22, аўд. 304) адбудзецца публічная абарона дысертацыі Серафіновіч Рэнаты Іванаўны “Выканальніцкая інтэрпрэтацыя струнных квартэтаў М.Вайнберга” на суісканне вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства па спецыяльнасці 17.00.02 – музычнае мастацтва. Навуковая работа выканана на кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”; навуковы кіраўнік – Двужыльная Інэса Фёдараўна (доктар мастацтвазнаўства, прафесар, прафесар кафедры музычнага мастацтва ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”). Афіцыйнымі апанентамі дысертацыі выступяць Казанцава Людміла Паўлаўна (доктар мастацтвазнаўства, прафесар, прафесар кафедры тэорыі і...
81
10.04.2026
Подробнее arrow

IХ Міжнародны Пасхальны фестываль

#Аб'явы

З 13 па 17 красавіка 2026 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбудзецца ІХ Міжнародны Пасхальны фестываль. У гэтым годзе дэвіз фестывалю – “Імклівыя імгненні часу”. 13 красавіка пад дэвізам “Дыялог часоў і пакаленняў” у Нацыянальнай школе прыгажосці будзе прадстаўлены спектакль па оперы Н.А. Рымскага-Корсакава “Снягурачка” ў пастаноўцы опернай студыі акадэміі. 14 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбудзецца канцэрт “Вечная мелодыя кахання” духавога аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, студэнтаў кафедры харавога дырыжыравання і кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва, прысвечанага Году беларускай жанчыны. 15 красавіка ў праграме фестывалю – канцэрт “Натхнёны палёт маладосці” з удзелам лаўрэатаў і стыпендыятаў спецыяльнага...
123
10.04.2026
Подробнее arrow

Абарона дысертацыі

#Дасягненні акадэміі

8 мая 2026 года ў 10.00 на пасяджэнні Савета па абароне дысертацый  09.01.01.пры ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (г.Мінск, вул. П.Броўкі, 22, аўд. 304) адбудзецца публічная абарона дысертацыі ШЭНЬ ЮНЦЗЭ “СУЧАСНЫ КІТАЙСКІ БАЛЕТ: ЭВАЛЮЦЫЙНЫЯ ПРАЦЭСЫ І СТЫЛЯВЫЯ ПАРАДЫГМЫ” на суісканне вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства па спецыяльнасці 17.00.02 – музычнае мастацтва. Навуковая работа выканана ў аддзеле музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Навуковы кіраўнік – Мдзівані Таццяна Герасімаўна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”....
39
07.04.2026
Подробнее arrow

Абарона дысертацыi

#Аб'явы

24 красавіка 2026 года ў 12.00 на пасяджэнні Савета па абароне дысертацый Д 09.01.01 пры ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (г.Мінск, вул. П.Броўкі, 22, аўд. 304) адбудзецца публічная абарона дысертацыі Ян Шуангэ “Інтэрпрэтацыя клавірнай фугі І.С.Баха ў кантэксце сучаснага фартэпіяннага мастацтва” на суісканне вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства па спецыяльнасці 17.00.02 – музычнае мастацтва. Навуковая работа выканана на кафедры тэорыі музыкі ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (навуковы кіраўнік – прафесар кафедры тэорыі музыкі ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Мікалай Васільевіч Шыманскі). Афіцыйнымі апанентамі дысертацыі выступяць: прафесар кафедры музычна-тэарэтычных дысцыплін установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”,...
39
01.04.2026
Подробнее arrow

III РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС МЕТАДЫЧНЫХ РАБОТ У ГАЛІНЕ МУЗЫЧНАЙ АДУКАЦЫІ

#Конкурсы

Конкурс праводзіцца з 1 красавіка да 27 лістапада 2026 года ў адзін тур. Конкурсныя работы накіроўваюцца ў аргкамітэт да 1 кастрычніка 2026 года (уключна). Мэта конкурсу Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці, навукова-метадычнага і творчага патэнцыялу педагагічных работнікаў, якія ўкараняюць інавацыйныя метады падрыхтоўкі і развіцця прафесійных навыкаў навучэнцаў. Конкурс праводзіцца па двух тэматычных напрамках: – Метадычныя работы па дысцыплінах музычна-тэарэтычнага і музычна-гістарычнага цыклаў; – Метадычныя работы па дысцыплінах музычна-выканальніцкага цыкла. Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна накіраваць на адрас аргкамітэта заяўку разам з конкурснай работай у электронным выглядзе і на папяровым носьбіце. Электронны варыянт конкурсных матэрыялаў дасылаецца на адрас: nio@bgam.by архіўнай папкай (фарматы zip, rar)....
136
31.03.2026
Подробнее arrow

Абарона дысертацыі

#Аб'явы

24 красавіка 2026 года ў 10.00 на пасяджэнні Савета па абароне дысертацый ва ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (вул. Петруся Броўкі, 22, аўд. 304) адбудзецца публічная абарона дысертацыі Хуан Вэньцзін “Кампазітарская інтэрпрэтацыя будыйскіх архетыпаў у музычным авангардзе XX стагоддзя” (на рускай мове) на суісканне вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства па спецыяльнасці 17.00.02 – музычнае мастацтва. Навуковая работа выканана ў аддзеле музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (навуковы кіраўнік – Мдзівані Таццяна Герасімаўна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы...
29
31.03.2026
Подробнее arrow

Віншуем з перамогай!

#Дасягненні акадэміі

З 1 лютага да 30 сакавіка 2026 г. праводзіўся XVI Маскоўскі міжнародны конкурс юных музыкантаў “Чароўная ліра” (г.Масква, Расія). Студэнтка 1 курса Скарынава Марыя стала лаўрэатам II ступені ў намінацыі «Фартэпіяна» (клас прафесара кафедры спецыяльнага фартэпіяна Алоўнікава І.У.) і лаўрэатам I ступені ў намінацыі «Канцэртмайстарскае мастацтва» (клас загадчыка кафедры канцэртмайстарскага майстэрства Кім Т. А.),   ілюстратар Скарынава В.В. Жадаем далейшых творчых поспехаў і перамог!
162
30.03.2026
Подробнее arrow

Тэматычная выстава «Знакавыя асобы беларускага музыказнаўства»: прымеркаваную да 120-годдзя з дня нараджэння Лідзіі Саулаўны Мухарынскай (1906-1987) і 100-годдзя з дня нараджэння Калерыі Іосіфаўны Сцепанцэвіч

#Выставы

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу «Знакавыя асобы беларускага музыказнаўства»: прымеркаваную да 120-годдзя з дня нараджэння Лідзіі Саулаўны Мухарынскай (1906-1987) і 100-годдзя з дня нараджэння Калерыі Іосіфаўны Сцепанцэвіч (1926-2021) ‒ карыфеяў беларускага музычнага мастацтва, навукі і педагогікі. Таленавітыя, бясконца адданыя сваёй справе, гэтыя выдатныя жанчыны-педагогі прысвяцілі жыццё музыцы і сваёй Alma mater. Лідзія Саулаўна Мухарынская – заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1974), музыказнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства (1968), член Саюза кампазітараў БССР, рознабакова адукаваны этнограф, уважлівы, церпялівы настаўнік. Сваё жыццё яна прысвяціла беларускай народнай песні ‒ найкаштоўнейшаму здабытку і духоўнай спадчыне беларускага народа. Яе фундаментальныя даследчыя працы трывала ўвайшлі ў...
140