• На галоўную
  • Карта сайта

Падзеі за 14.09.2021

2

Нотна-навуковая бібліятэка прапануе тэматычную выставу "Юбіляры Акадэміі музыкі", прымеркаваную да юбілейных дат карыфеяў беларускага музычнага мастацтва, навукі і педагогікі: Галіны Канстанцінаўны Гарэлавай, Вадзіма Лявонцьевіча Яканюка, Наталлі Іванаўны Сцепанцовай, Таццяны Андрэеўны Цітовай, Ларысы Леанідаўны Дзядук, Мікалая Канстанцінавіча Літвіна, Леаніда Іванавіча Чарняка. Калектыў Нотна-навуковай бібліятэкі шчыра віншуе шаноўных юбіляраў і жадае моцнага здароўя, аптымізму, натхнення і поспехаў у навуковай, творчай і педагагічнай дзейнасці!

Выстава размяшчаецца ў фае Вялікай залы навучальнага корпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 23 сакавіка па 14 верасня 2021 г.

усе фота