• На галоўную
  • Карта сайта

Музычны тэатр у прасторы мастацкай культуры: праблемы і перспектывы (да 200-годдзя з дня нараджэння С.Манюшкі і 90-годдзя з дня нараджэння Я. Глебава)

Музычны тэатр у прасторы мастацкай культуры: праблемы і перспектывы (да 200-годдзя з дня нараджэння С.Манюшкі і 90-годдзя з дня нараджэння Я. Глебава) З 26 па 29 лістапада 2019 года Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Музычны тэатр у прасторы мастацкай культуры: праблемы і перспектывы (да 200-годдзя з дня нараджэння С.Манюшкі і 90-годдзя з дня нараджэння Я.А.Глебава)».

Навуковая праблематыка ўключае ў сябе наступныя пытанні для абмеркавання:
- музычна-тэатральнае спадчына С.Манюшкі і Я.Глебава: традыцыі і праблемы сучаснай інтэрпрэтацыі;
- тэатральнасць як тып мыслення ў сферы музычнага мастацтва;
- тэарэтычныя праблемы і метадалогія даследавання музычнага тэатра;
- беларускі музычны тэатр у XVIII-XXI стст. ў кантэксце праблем еўрапейскага і сусветнага музычнага мастацтва;
- нацыянальныя школы скрозь прызму музычнага тэатра: дыялогі і перасячэння;
- музычна-тэатральная крытыка: традыцыі і актуальныя праблемы развіцця на сучасным этапе;
- рэжысёрскі тэатр: традыцыі і сучаснасць;
- музычны тэатр у медыяпрасторы.

У рамках канферэнцыі адбудуцца навуковыя пасяджэння, лекцыі вядучых навукоўцаў, дзеячаў культуры і мастацтва, прэзентацыі новых выданняў, а таксама студэнцкая канферэнцыя.

 Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца спецыялісты ў галіне музычнага мастацтва, выкладчыкі, навуковыя супрацоўнікі, дактаранты, аспіранты.

Заяўку для ўдзелу ў канферэнцыі просім даслаць на электронны адрас minsk_conference@tut.by ў тэрмін не пазней за 04 лістапада 2019 года.

download1-16.png Інфармацыйны ліст
 
download1-16.png Праграма канферэнцыi

усе фота