• На галоўную
  • Карта сайта

Выстава "Пісьменнікі-юбіляры 2019"

Выстава "Пісьменнікі-юбіляры 2019"  Нотна-навуковая бібліятэка прадстаўляе тэматычную выставу "Пісьменнікі-юбіляры 2019".

Беларуская літаратура – надзвычай яркая, самабытная і разнапланавая – цесна звязана з жыццём беларускага народа і грамадаства і арганічна ўплецена ў дыван сусветнай культурнай спадчыны. Імёны многіх беларускіх пісьменнікаў шырока вядомыя не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Кожны год беларускі каляндар багаты на юбілейныя даты. 2019 год не стаў выключэннем. З гэтай нагоды Нотна-навуковая бібліятэка падрыхтавала тэматычную выставу “Пісьменнікі-юбіляры 2019”, прысвечаную юбілейным датам класікаў беларускай літаратуры.
На выставе экспануюцца творчыя партрэты пісьменнікаў-юбіляраў – В.Быкава, А.Куляшова, М.Лынькова, Е.Лось, М.Хведаровіча, М.Мятліцкага і інш., мастацкія творы аўтараў, нотныя выданні і аўтарскія рукапісы вакальнай музыкі беларускіх кампазітараў на вершы айчынных пісьменнікаў, гуказапісы.

Спадзяёмся, што выстава абудзіць жаданне перачытаць ужо вядомыя творы, пазнаёміцца з новымі імёнамі ў беларускай літаратуры, паразважаць аб асобе, дзейнасці і лёсе пісьменнікаў, абмеркаваць прачытанае.

Экспазіцыя размяшчаецца ў вучэбным корпусе № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) у аўд. 140 з 15 лістапада па 9 снежня 2019 года.

Фотагалерэя

усе фота