• На галоўную
  • Карта сайта

"Каралi". Прэм’еры ХХI стагоддзя. Харавыя творы сучасных беларускiх кампазiтараў

"Каралi". Прэм’еры ХХI стагоддзя. Харавыя творы сучасных беларускiх кампазiтараў

29 лістапада 2018 года, 19.00. Вялiкая зала (вул. Інтэрнацыянальная, 30). У межах Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Музычны тэкст як аб’ект творчага працэсу: ад задумы да ўвасаблення". Цыкл "Скарбы беларускай харавой музыкi". Аўтар праекту – уладальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на 2018 год, загадчык кафедры харавога дырыжыравання, дацэнт Інэса Бадзяка. Канцэрт "Каралi". Прэм’еры ХХI стагоддзя. Харавыя творы сучасных беларускiх кампазiтараў.

Праграма

  • Пятрэнка Н., Сакалова Г. "Рушнікі" ў апрацоўцы М. Хвісюка
  • Кузняцоў В., словы народныя. "Застольныя" для жаночага хору. Салісткі – Яна Свірыдава, Крысціна Крывашэева. Дырыжор — Святлана Варанко
  • Літвіноўскі А. Часткі з мессы для мужчынскага хору "Grеgorianica". Салісты – Максім Барабіцкі, Нікіта Яхімовіч, Стэфан Казакевіч. Дырыжоры – Алена Сыс, Анастасія Бяспятая, Ксенія Дубовік, Юлія Папова
  • ПРЭМ’ЕРА. Падгайская В., словы С. Бэкета. "What would I do without this World". Салістка – Аліса Лапенок
  • ПРЭМ’ЕРА. Міхайлаў А. "Nunc dimittis" (памяці Альфрэда Шнітке). Салісткі – Аліса Козарава, Алёна Пісканоўская, Валерыя Мароз
  • ПРЭМ’ЕРА. Сінякова Н., тэксты і напевы беларускія народныя. Часткі кантаты "Душа Беларусьсю поўніцца". Салістка – лаўрэат рэспубліканскага конкурсу Святлана Красоўская
  • Яскоў К. Апрацоўка беларускай народнай песні "Ой, лятала шэра перапёлка". Салісты – Аляксандра Рубан, Нікіта Якімовіч
  • ПРЭМ’ЕРА. Яськоў К. Дыптых беларускіх народных песень "А як выйду…", "Ой, у полi…"
  • ПРЭМ’ЕРА. Саўрыцкі А. Апрацоўка беларускай народнай песні "Чаму ж мне ня пець"
  • Саўрыцкі А. Апрацоўка беларускай народнай песні "Цячэ вада ў ярок". Салісты – Алёна Барабіцкая, Алеся Селядцова

Выканаўцы: студэнцкi хор (хормайстар – Ганна Капылова, мастацкi кіраўнік – Iнэса Бадзяка). Удзел прымае група хору хлапчукоў i юнакоў Рэспублiканскай гiмназii-каледжу пры Беларускай дзяржаунай акадэмii музыкi (мастацкi кіраўнік – Павел Шэпелеў). Вядучая – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Нэлі Мацаберыдзэ.

Выбачайце, квіткоў няма!

усе фота