Міжнародная навуковая канферэнцыя «Музычная адукацыя ў гістарычнай перспектыве: канстанты і метамарфозы»
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МУЗЫКІ» ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ З 26 па 29 лістапада 2026 года Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць Міжнародную навуковую канферэнцыю «Музычная адукацыя ў гістарычнай перспектыве: канстанты і метамарфозы». У рамках канферэнцыі адбудуцца пасяджэнні секцый, круглыя сталы, лекцыі, прэзентацыі новых выданняў і майстар-класы, канцэртныя мерапрыемствы і выставы. Праблемнае поле канферэнцыі: музычная адукацыя ў гістарычнай перспектыве: вытокі, этапы станаўлення, традыцыі, нацыянальныя і рэгіянальныя адукацыйныя сістэмы, канцэпцыі, інавацыі; музычна-педагагічныя школы: генезіс, персаналіі, вопыт; праблемы музычнага выканальніцтва і педагогікі на сучасным этапе; сучасныя ракурсы музычна-гістарычных і музычна-тэарэтычных даследаванняў; уклад беларускіх жанчын...
136